Новости

Адкуль родам?

Родам з Баранавічаў – беларускага Чыкага.

Кім марыў стаць у дзяцінстве?

Шчыра кажучы, нават і не памятаю. Здаецца, хацеў стаць кіроўцам вялікай машынкі.

Як прыйшоў у футбол?

З дзяцінства любіў гуляць у футбол у двары. У пятым класе трэнер па футболе набіраў дзяцей у секцыю, мяне гэта зацікавіла, вырашыў прайсці прагляд, пасля чаго быў паспяхова адабраны.

Любімы футбаліст дзяцінства?

Дзмітрый Аленічаў.

Любімы футбольны клуб?

Спартак Масква.

3 лепшыя фільмы ад Сяргея Казекі?

«Іван Васільевіч мяняе прафесію», «Кікбаксёры», фільмы з Джэкі Чанам.

Лепшы адпачынак для цябе гэта...?

Лепшы адпачынак для мяне – сям'я і рыбалка.

Хто твой галоўны заўзятар?

Самы лепшы заўзятар для мяне – гэта мама. Дагэтуль адчуваю яе перажыванні і падтрымку.

Наколькі ты патрабавальны да сябе?

Залішне патрабавальны да сябе, люблю парадак у дзеяннях і думках.

Трэніраваць або трэніравацца?

І трэніруюся, і трэнірую! І тое, і другое 😊

Самы яркі ўспамін з футбольнай кар'еры?

Гэта, вядома, гульня супраць знакамітага «Ліверпуля» ў Лізе Еўропы і незабыўнае выдаленне ў гульні супраць турэцкага «Бурсаспара».

Што лепш: перамагчы ў Кубку Беларусі ці згуляць на «Энфілдзе» супраць «Ліверпуля»?

Лепш спачатку перамагчы ў Кубку Беларусі, а потым згуляць на Энфілдзе 😊

Горшае месца, у якім даводзілася гуляць у футбол?

Такое месца на розум не прыходзіць ...

Калі ўпершыню пачуў пра «Крумкачоў»?

Упершыню пачуў, як толькі быў створаны гэты клуб.

Памятаеш гульню супраць «Крумкачоў» за «Узду»? Якія эмоцыі засталіся пасля таго матчу?

Вядома. Пацярпелі паразу 4:0, якія тут эмоцыі можна адчуваць?

Чаму вырашыў перайсці да нас?

Я не пераходзіў, я проста прыйшоў! Добра знаёмы з трэнерам, гулялі разам. З многімі хлопцамі гулялі ў іншых камандах. Тыдзень патрэніраваўся, спадабаўся калектыў, іх стаўленне да працы.

Чым «Крумкачы» адрозніваюцца ад іншых клубаў?

Ты Крумкач – і я Крумкач 😉. Як мінімум, сімвалам каманды!

Якую мэту паставіў на наступны сезон?

Быць максімальна эфектыўным і карысным для каманды.

Пра што марыш?

Усе мары звязаны з сям'ёй і блізкімі мне людзьмі.

Што хацеў бы перадаць нашым заўзятарам?

У любой сітуацыі каманда і заўзятары павінны быць заўсёды разам. Бо заўзятары не могуць быць без каманды, як і каманда без заўзятараў!

 

23 сакавiка Дзень нараджэння ў двух неверагодных гульцоў нашай каманды: самага ўсмешлівага галкіпера Валерыя Фамiчова і самага сканцэнтраванага капітана Паўла Грачышкi!

Жадаем хлопцам лепшых кандыцый і ўпэўненай гульні ў сезоне, а таксама моцнага здароўя і поспехаў у жыцці! 
 

 

22 сакавiка Дзень нараджэння святкуе легенда беларускага футбола, а па сумяшчальніцтве гулец "Крумкачоў" — Філіп Рудзік! 


Мы жадаем Філіпу яшчэ шмат год заставацца ў цудоўнай форме і як мага часцей радаваць нас філіграннымі пасамі і пераможнымі галамі! Са святам!

Брамнiк Іван Санько падпісаў кантракт з "Крумкачамі"! 

21-гадовы галкіпер — выхаванец ФК "Мінск". Ён ужо абараняў нашую браму ў таварыскiм матчы са "Спутнікам" і некалькі разоў ратаваў каманду ад галоў.

Вітаем, Іван! 

Расейскi форвард Iлля Дзерабера падпісаў кантракт з "Крумкачамi". Пагадненне з 21-гадовым футбалістам разлічана да канца сезона.

Iлля — выхаванец ФК "Краснадар".  Вiтаем у камандзе i жадаем поспехаў у сезоне! 

Контакты

Директор

Олег Давидович
+375 (29) 618-09-80
od@nfk.by

Пресс-секретарь

Сергей Южик
+375 (29) 619-10-68
sj@nfk.by

Специалист по безопасности

Анатолий Бричак
+375 (29) 114-19-77

Логотип Prestigio
 

   

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2019
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by