Новости

Пётр Згурскі будзе гуляць за "Крумкачы".  Футбаліст арандаваны ў "Гомеля" да канца сезону.

Малады нападаючы (2001 г.н.) з'яўляецца выхаванцам гомельскага футболу (1 гульня за асноўны склад "Гомеля", 15 гульняў і 8 мячоў за дубль у мінулым сезоне).

Пётр ўжо паспеў вызначыцца і за "Крумкачы! ў таварыскім матчы са "Спутнiкам" (3:1).

А яшчэ Згурскі выклікаўся ў юніёрскую зборную Беларусі. Вітаем, Пётр!

 

Сяргей Казека падпісаў кантракт з "Крумкачамі" да канца сезона! 

Дасведчаны паўабаронца, які ў свой час гуляў за "Гомель" супраць "Ліверпуля", уладальнік Суперкубка Беларусі і двухразовы пераможца Кубка Беларусі. Гэта ўсё ён — вітаем!

Сяргей Лынько падпiсаў кантракт з "Крумкачамi" да канца сезона.

30-ці гадовы футбаліст можа гуляць амаль на любой пазіцыі, ад абаронцы да форварда. Згуляў больш 100 матчаў за "Іслач", разам з якой здабыў бронзавыя медалі Кубку рэгіёнаў УЕФА і выйшаў у вышэйшую лігу. Вітаем, Сяргей! 

Абаронца Раман Гаеў, які выступаў за "Крумкачы" у сезоне-2015 і разам з камандай заваёўваў пуцёўку ў вышэйшую лігу, вярнуўся ў наш клуб! Кантракт з футбалістам падпісаны да канца гэтага сезона.


Вітаем Рамана ў дружных шэрагах "крумкачоў" і жадаем ляцець высока, глядзець далёка!

У Доме футбола адбылося лёсаванне календара першай лігі чэмпіянату Беларусі. Яна вызначыла, што ў першым туры 25 красавiка "Крумкачы" згуляюць дома з "Гранітам" з Мікашэвічаў.

А ўжо ў наступным туры наша каманда адправіцца на першы выезд — у Светлагорск у госці да мясцовага "Хіміка".

 

Контакты

Директор

Олег Давидович
+375 (29) 618-09-80
od@nfk.by

Пресс-секретарь

Сергей Южик
+375 (29) 619-10-68
sj@nfk.by

Специалист по безопасности

Анатолий Бричак
+375 (29) 114-19-77

Логотип Prestigio
 

   

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2019
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by