Новости

Аўтар галевой перадачы ў матчы супраць «Смаргоні» Уладзіслаў Завадскі пракаментаваў апошнюю гульню, а таксама расказаў, якіх падколаў можна чакаць ад Філіпа Рудзіка.

— Якія адчуванні ад гульні? Якую ўстаноўку даваў трэнер перад матчам?

Адчуванні добрыя. У першую чаргу, ўстаноўка была сыграць на нуль - нам гэта ўдалося. Да таго ж, забілі. Лічу, што выйграваць у перадсезонні — гэта важна. Так выпрацоўваецца «дух пераможцы». Маглі, вядома, забіваць яшчэ. Забей 2-3 — гульню ўжо можна было б заканчваць спакойна.

— Як адчуваеш сябе ў камандзе на поле і за яго межамі?

Усё падабаецца, трэнер тлумачыць, дае ўстаноўкі перад гульнёй, каму што рабіць. Калі я буду выконваць усё, што кажа Сяргей Казіміравіч і каманда будзе выйграваць, то ўсё будзе выдатна.

— Сённяшнюю трансляцыю глядзела шмат еўрапейцаў і не выключана, што гульню бачыў які-небудзь замежны менеджэр. Што будзеш рабіць, калі паступіць прапанова з ангельскага клуба 4-й ці 5-й лігі Англіі? :)

Калі паступіць прапанова — можна будзе падумаць. Я лічу, тое, што робіць клуб, — напрыклад, трансляцыі на замежнай мове — гэта вялікі плюс не толькі для нашай каманды, але і для беларускага футболу ў цэлым.

— Хто галоўны жартаўнік у камандзе?

Усе ведаюць, што гэта Філіп Рудзік. Ён самы гарэзны. А так, сяброўская атмасфера, нават калі і бываюць нейкія сутычкі — гэта рабочы працэс, без гэтага ніяк.

— Падколваў ужо цябе Рудзік?

Так. Я лічу, гэта нармальна. Мы з ім паўгады былі ў «Гарадзеі» я ўжо прывык 😊

— Самы жорсткі падкол ад Рудзіка?

Самы жорсткі я казаць не буду, няхай гэта застанецца паміж намі.

— Добра, тады які можаш распавесці?

Пакінеш у машыне фортку адкрытую — можа галінак накідаць, шчоткі падняць…

Нападающий "Крумкачоў" Николай Зенько прокомментировал итоги матча со "Сморгонью" (1:0), а также оценил атмосферу на стадионе и поддержку болельщиков.

 

"Крумкачы" в товарищеском матче в рамках подготовки к новому сезону на стадионе СОК "Олимпийский" одолели "Сморгонь" — 1:0. 

Победный гол на 53-й минуте забил Михаил Колядко.

Паўабаронца Руслан Лісаковіч далучыўся да "Крумкачоў". Пагадненне з футбалiстам разлічана да канца сезона.

Малодшы з трох братоў Лісаковічаў, Руслан — вельмі таленавіты футбаліст. Пераможца Кубка Развіцця ў складзе юніорскай зборнай Беларусі (быў капітанам!), аўтар лепшага гола 2019 сярод юніораў (атрымаў прыз на "Зорным мячыку").

Вітаем у "Крумкачах", Руслан!
 

Контакты

Директор

Олег Давидович
+375 (29) 618-09-80
od@nfk.by

Пресс-секретарь

Сергей Южик
+375 (29) 619-10-68
sj@nfk.by

Специалист по безопасности

Анатолий Бричак
+375 (29) 114-19-77

Логотип Prestigio
 

   

 

Подписывайся на нас

 

Copyright© 2019
ООО "НФК Крумкачы"
Сайт разработан business-solutions.by